Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую«Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга»Івіцу Оліча.
5 студзеня2015 года Падольскі быў аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.
За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.
«Галатасарай»
4 ліпеня2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).
«Вісэл Кобэ»
У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»[11]. 1 студзеня 2020 года ў фінальным матчы з «Касіма Антлерс» дапамог «Вісэл Кобэ» выйграць яго першы трафей у гісторыі — Кубак Імператара.
«Антальяспор»
У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Вісэл Кобэ»[12] і неўзабаве далучыўся да турэцкага «Антальяспора»[13].
«Гурнік»
У ліпені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Гурніка» з Забжэ, падпісаўшы аднагадовы кантракт[14].
Зборная
У канцы сезона 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.
Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)[15].