У сезоне 2016/2017 Эмрэ Джан стаў ключавым гульцом, і сыграў 40 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 3 асісты.
У сезоне 2017/2018 Эмрэ сыграў 38 матчаў, забіў 6 галоў і аддаў 5 асістаў, таксама дайшоў з *чырвонымі* да фіналу лігі чэмпіёнаў, у якім сыграў толькі 11 хвілін.
1 ліпеня 2018 года стаў свабодным агентам разам з Джонам Флэнэганам, гаворылі, што гэта з-за канфлікту з галоўным трэнерам Юргенам Клопам, але сам Эмрэ расказаў, што гэта не праўда.
«Ювентус»
Перайшоў у «Ювентус» стаўшы дзясятым нямецкім гульцом у гісторыі клуба.
18 жніўня 2018 года дэбютыраваў у Серыі A, у матчы супраць «К’ева» выйшаўшы на замену.
21 студзеня 2019 года забіў свой першы гол за *зебр*, зноў у матчы супраць «К’ева».
У сезоне 2019/2020 Эмрэ за «Ювентус» сыграў усяго 8 гулень, з-за прадузятасці галоўнага трэнера Маўрыцыа Сары.
«Барусія» Дортмунд (арэнда)
31 студзеня «Барусія Дортмунд» абвясціла аб арэндзе Эмрэ Джана і далейшага выкупу за 25 мільёнаў еўра, таксама Эмрэ ўзяў сабе 27 нумар, так як 23 нумар быў заняты Тарганам Азарам.
8 лютага дэбютыраваў і забіў cвой першы гол за «Барусію Дортмунд» у матчы супраць свайго былога клуба «Баера Леверкузена», таксама ён не святкаваў свой гол.