Тоні з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд «Грайфсвальдэра», «Ганзы» і «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клуба «Баварыя», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасля — у трэцяй бундэслізе.
У лютым 2009 года на ўмовах арэнды перайшоў у стан леверкузенскага«Баера», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».
16 жніўня2010 года ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Германіі супраць клуба «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэслізе, адзначыўшыся ў пераможным з лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбурга». Падчас сезона 2010/11 Кроас быў сталым іграком асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клуб.
Падчас сезона 2011/12 Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса, яго былога трэнера ў Леверкузене. Кроас разам са сваім партнёрам Басціянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сезона, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» прайграла па пенальці лонданскаму «Чэлсі» на Альянц-Арэне.
У сезоне 2012/13 Кроас як і ў апошнія гады быў важным членам камады, разам з якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэслігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, ігрок забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса»[2], Кроас прапусціў астатнія матчы турніру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэслігі сезона.
17 ліпеня2014 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў іспанскі клуб[4].
Міжнародная кар’ера
У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Стыль гульні
Кроас мае добрае бачанне поля. Менавіта гэтая яго якасць робіць яго адным з самых перспектыўных маладых плэймэйкераў свету. Дакладныя перадачы любой далёкасці, пошук партнёраў, магутныя ўдары з абедзвюх ног яго добрыя якасці. Таксама Кроас ёсць спецыялістам па стандартах.