Дымітры Пае пачаў займацца футболам на сваім родным востраве Рэюньёне ў клубах «Сен-Філіп» і «Сен-П’еруаз». 4 гады правёў у сістэме юнацкіх каманд «Гаўра», пасля чаго вярнуўся на Рэюньён. У 2004 годзе Пае зноў адправіўся ў метраполію і стаў іграком «Нанта».
«Нант»
Дэбютаваў за асноўны склад «Нанта» 15 снежня 2005 года ў выязным матчы супраць «Бардо». Ужо ў другім сваім матчы ― 21 студзеня 2006 года супраць «Меца» Пае забіў гол у вароты саперніка, прычым футбаліст выйшаў на поле толькі на 88-й хвіліне матча.
«Сент-Эцьен»
У ліпені 2007 года Пае перайшоў у «Сент-Эцьен». У сезоне 2008/09 дэбютаваў у Кубку УЕФА, забіўшы 3 мячы ў 10 праведзеных матчах. У ліпені 2009 года Пае падпісаў новы кантракт з «Сент-Эцьенам» на 4 сезоны.
«Ліль»
28 чэрвеня 2011 года галоўны трэнер клуба «Сент-Эцьен» Крыстоф Гальцье пацвердзіў, што Пае быў на грані падпісання кантракта з «Лілем» пасля таго, як ігрок сам паведаміў яму гэта ў папярэдні дзень[3]. Пае пагадзіўся на чатырохгадовы кантракт з «Лілем», а трансферны кошт іграка быў ацэнены ў 9 млн еўра[4].
«Марсель» і «Вест Хэм Юнайтэд»
27 чэрвеня 2013 года стала вядома, што «Ліль» і «Марсель» дамовіліся аб трансферы іграка.
Улетку 2015 года перайшоў у англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» за 15 млн еўра. Выдатна правёўшы сезон 2015/16, быў уключаны ў склад каманды года па версіі ПФА, атрымаў узнагароду «Малатабоец года», якая ўручаецца найлепшаму іграку «Вест Хэм Юнайтэд» у сезоне.
У снежні 2016 года Пае заявіў, што можа вярнуцца ў «Марсель». Хутка кіраўніцтва клуба адхіліла іграка ад трэніровак, а сам Пае заявіў, што больш не апране футболку «Вест Хэм Юнайтэд». 30 студзеня 2017 года футбаліст перайшоў у «Марсель», сума трансферу склала 29 млн еўра.
У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Марсель» у якасці свабоднага агента.
«Васка да Гама»
У жніўні 2023 года папоўніў склад бразільскага клуба «Васка да Гама».
Міжнародная кар’ера
9 кастрычніка 2010 года Дымітры дэбютаваў у складзе зборнай Францыі ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:0). Выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, Пает паспеў дапамагчы сваёй камандзе, зрабіўшы дзейсную перадачу. 12 кастрычніка 2010 года ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Люксембурга форвард «Сент-Эцьена» таксама адзначыўся галявой перадачай.
Крыніцы
↑Dimitri Payet // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.