Упершыню выйшаў на поле ў якасці іграка асноўнай каманды «Майнц 05» 8 жніўня 2009 года ў матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 2:2. Свае першыя два галы забіў 19 верасня таго ж года ў матчы супраць «Бохума». Дзякуючы дублю Шурле «Майнц», прайграючы па ходу матча 1:2, атрымаў перамогу з лікам 3:2. Ледзь пазней на тым жа тыдні Шурле падпісаў прафесійны кантракт з клубам. Паводле выніках таго сезона ён забіў 5 галоў і аддаў 3 галавыя перадачы.
«Баер»
У верасні 2010 года Шурле падпісаў з леверкузенскім«Баерам» дагавор тэрмінам да 30 ліпеня 2016 года. Сума трансферу склала каля 8 млн еўра.
«Чэлсі»
18 красавіка 2013 года было абвешчана, што дырэктар «Баера» Рудзі Фёлер паехаў у Лондан, каб правесці перамовы з «Чэлсі» на трансфер Шурле, аднак сума пераходу яшчэ не была ўзгоднена[4]. 13 чэрвеня 2013 года «Чэлсі» пацвердзіў, што яны дасягнулі пагаднення з Леверкузенам да пераходу Андрэ[5].
18 жніўня 2013 года Шурле дэбютаваў у складзе «Чэлсі», выйшаўшы на 67-й хвіліне на замену Кевіну дэ Бройнэ ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Хал Сіці», які скончыўся з лікам 2:0 на карысць лонданцаў. Першы гол іграка за новую каманду прыйшоўся на хатнюю перамогу 2:1 над «Манчэстэр Сіці» 27 кастрычніка 2013 года[6].
1 сакавіка 2014 года Шурле забіў свой першы хет-трык у англійскім клубе, у выязным матчы супраць «Фулхэма», які скончыўся з лікам 1:3[7]. Падчас сваёй кар’еры ў лонданскім клубе Андрэ амаль заўсёды пачанаў матч з лаўцы запасных ігракоў.
«Вольфсбург»
2 лютага 2015 года Шурле быў прадстаўлены як навак клуба «Вольфсбург», які на той момант займаў 2 радок у чэмпіянаце Германіі. Паводле звестак сума трансферу склала 22 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[8].
«Барусія» Дортмунд
22 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходе Шурле ў склад дортмундскай «Барусіі»[9].
У ліпені 2018 года перайшоў у «Фулхэм» у двухгадовую арэнду[10]. Аднак, павыніках сезона 2018/19 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, пасля чаго Шурле вярнуўся ў «Барусію». У ліпені 2019 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком»[11]. У чэрвені 2020 года, пасля таго як маскоўскі клуб адмовіўся выкупаць іграка, вярнуўся з арэнды ў дортмундскі клуб, аднак у ліпені 2020 года разарваў кантракт з «Барусіяй»[12] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[13].
Міжнародная кар’ера
У лістападзе 2010 года Шурле быў прызваны ў склад нацыянальнай зборнай Германіі[14]. Дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Швецыі, выйшаўшына замену на 79-й хвіліне. Андрэ Шурле і Марыа Гётцэ з’яўляюцца першымі ігракамі нацыянальнай, якія нарадзіліся ўжо ў аб’яднанай Германіі[15]. На чэмпіянаце свету 2014 Андрэ зрабіў галявую перадачу на Марыа Гётцэ, які забіў пераможны гол у браму аргенцінскага брамніка Серхіа Рамера ў фінальным матчы турніра.