Басціян прабіўся ў склад першай каманды «Баварыі» з шэрагаў дубля. У аснову футбаліст пачаў траплаць пачынаючы з сезона 2002/03. З сезона 2004/05 ён стаў іграком асноўнага складу, правяўшы ў сезоне ў Бундэслізе 26 гульняў і адзначыўшыся 3 мячамі. Але потым трэнер «Баварыі» Фелікс Магат з-за дрэннай працы на трэніроўках спаслаў юнака ў «Баварыю-2». Аднак праз некалькі месяцаў галоўны трэнер зноў вярнуў Басціяна ў асноўны склад. Швайнштагер выступаў дастаткова добра і стабільна, мала забіваючы, але аддаючы выдатныя пасы. Асноўная пазіцыя Швайнштайгера ў гэтыя часы ёсць фланг паўабароны.
З прыходам у клуб у якасці трэнера Луі ван Гала, Швайнштайгер перакваліфікаваўся з вінгера ў нядрэннага цэнтральнага паўабаронцу, і сезона 2009/10 стаў адным з самых паспяховых у яго кар’еры. Ён і яго аднаклубнік Марк ван Бомел склалі моцны звязак цэнтрхаваў, якія многія футбольныя спецыялісты называлі мацнейшым у Германіі[4]. Сваёй хвацкай гульнёй, а таксама лідарскімі якасцямі, Басціян забяспечыў сабе не толькі сталае месца ў аснове клуба, але і званне другога віцэ-капітана, а пасля сыходу Марка, і першага віцэ-капітана.
Улетку 2010 года ў трансферы Швайнштайгера былі зацікаўлены «Рэал Мадрыд», «Чэлсі» і «Ювентус»[5]. Аднак Швайнштайгер паведаміў, што падоўжыў кантракт з клубам да 2016 года. Станам на 12 студзеня 2011 года трансферны кошт іграка складаў 40 мільёнаў еўра, пры тым, што «Чэлсі» быў гатовы купіць іграка за 60 мільёнаў[6].
25 красавіка 2012 года Швайнштайгер забіў пераможны гол у серыі пенальці ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, што дазволіла «Баварыі» прасунуцца да фіналу, аднак яна атрымала ў ім паражэнне ад лонданскага «Чэлсі».
«Манчэстэр Юнайтэд»
13 ліпеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Швайнштайгера ў «Манчэстэр Юнайтэд»[7]. Улетку 2016 года, пасля прыходу ў клуб новага трэнера Жазэ Маўрынью, Швайнштайгер страціў месца ў камандзе і трэніраваўся з моладзевым складам. Быў вернуты ў першую каманду ў канцы 2016 года, правёў за яе чатыры кубкавых матчы.
«Чыкага Файр»
21 сакавіка 2017 года стала вядома аб тым, што Швайнтайгер папоўніць склад амерыканскага клуба «Чыкага Файр»[8]. Пераход быў завершаны 29 сакавіка, пасля праходжання медагляду. 1 красавіка згуляў свой першы матч за «Чыкага Файр», у якім адзначыўся голам у браму «Манрэаль Імпакт» (выніковы лік 2:2).
У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Міжнародная кар’ера
У асноўнай зборнай Германіі выступаў з 2004 года. Першыя 2 галы за зборную забіў 8 чэрвеня 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.
29 ліпеня 2016 года, па заканчэнні чэмпіянату Еўропы, абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай. Праз месяц прыняў удзел у сваім апошнім матчы за нацыянальную каманду, згуляўшы ў таварыскай сустрэчы супраць Фінляндыі.