Чэмпіянат Еўропы па футболе 2004 года (афіцыйная назва — UEFA EURO 2004; звычайна завуць «Еўра-2004») — 12-ы чэмпіянат Еўропы, футбольны турнір сярод еўрапейскіх краін, які праводзіцца раз у чатыры гады пад эгідай УЕФА. Фінальную частку турніру прымала Партугалія, матчы пачаліся гульнёй адкрыцця 12 чэрвеня 2004 года ў Порту і завяршыліся 4 ліпеня 2004 года фінальнай гульнёй у Лісабоне.