Крыштоф Гасеўскі (? — студзень 1643) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ; вялікі пісар літоўскі, староста веліжскі, ваявода смаленскі.
З роду Гасеўскіх, старэйшы сын Аляксандра.
Пераемнік бацькі на пасадах вялікага пісара літоўскага (1625), старосты веліжскага (1627), рэферэндара ВКЛ (1639), ваяводы смаленскага (1639). У 1639—1640 г. узначальваў пасольства ў Парыж.