Лічыцца, што назва паходзіць ад прозвішча шляхціца Казла, які жыў тут у XVI—XVII стагоддзя. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні[3].
Гісторыя
Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо.
Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлу Руда ў складзе Літоўскай ССР. У 1950 годзе Казлу Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казлу-Рудскае самакіраванне.