18 красавіка1942 г. пад Мінскам была дэсантавана група савецкіх разведчыкаў, у якую ўваходзіў Л. А. Барсукоўскі (камандзір). 27 ліпеня1942 г. самалётам быў дастаўлены сувязны ЦК КП(б)Б М. М. Бортнік (П. М. Грыб). Яны павінны былі ўмацаваць разведгрупу С. К. Вішнеўскага, якая дзейнічала ў Мінску. Рацыя размяшчалася па кватэры А. Д. і М. Т. Загорскіх (кв. 53). Сеансы сувязі праводзіліся таксама з кватэры С. А. Берасневіча (вул. Быхаўская, 20, кв. 1). На гэтай кватэры працавала таксама рацыя разведгрупы С. К. Вішнеўскага. Разведчыкі наладзілі сувязь з Мінскім камуністычным падполлем. Восенню 1942 г. рацыя групы С. К. Вішнеўскага была запеленгавана акупантамі. Таму разведгрупа пайшла ў партызанскі атрад «Штурм» Мінскай вобласці. У пачатку студзеня 1943 г. члены групы загінулі[2].