«Мінск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасцю 15000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома.
Комплекс спраектаваны ў 2006—2008 гадах аўтарскім калектывам «Белдзяржпраекта», у які ўваходзілі Анатоль Нічкасаў (кіраўнік аўтарскага калектыва), Валерый Куцко (ГАП комплексу), Уладзімір Будаеў (ГАП веладрома), Аляксандр Ніціеўскі (ГАП канькабежнага стадыёна), Анатоль Шабалін, які курыраваў, у першую чаргу, пытанні ўзаемадзеяння ўдзельнікаў дэкаратыўнага афармлення аб’екта, Віктар Нікіцін, які садзейнічаў неабходным узгадненням у поўным аб’ёме і сціснутыя тэрміны, і галоўны канструктар праекта Сяргей Беразоўскі. Пабудаваны ў 2007—2009 гадах, генеральным падрадчыкам выступіў «Мінскпрамбуд». Увод аб’екта ў эксплуатацыю адбыўся ў 2009 годзе[1].
МКСК «Мінск-арэна» складаецца з чатырох аб’ёмаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна ўмяшчальнасцю 3000 чалавек, веладрома, разлічанага на 2000 наведвальнікаў, і адкрытай шматузроўневай стаянкі на 1080 машына-месцаў. Кампазіцыя шматфункцыянальнага комплексу пабудавана на спалучэнні цыліндрычнага аб’ёму арэны і дыяганальна размешчаных у адносінах да ўчастку канькабежнага стадыёна і веладрома[1].
Кіраўніцтва
Аляксей Львовіч Пракаповіч, генеральны дырэктар
Ганна Аляксандраўна Куксар, намеснік генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях
Павел Валер’евіч Нямковіч, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах