Нарадзіўся ў музычнай сям’і (бацька — харавік-дырыжор, былы дырэктар музычнай школы, маці — спявачка, брат — піяніст). У 1959 годзе паступіў у музычную школу пры кансерваторыі па класе скрыпкі, але скончыў яе як альтыст. У часы вучобы ў школе захапляўся джазавай музыкай і ў старшых класах удзельнічаў у групе «Менестрэлі», творчасць якой кіравалася на творы стылю рок-н-рол і рытм-энд-блюз.
У 1970 годзе Дайнэка не змог паступіць у кансерваторыю і быў прыняты на трэці курс менскага Музычнага вучылішча. У гэты час, паралельна з працай у групе «Менестрэлі», Валерый працаваў у эстрадна-джазавым вакальным квартэце на радыё і аркестры Райскага.
З 1972 да 1976 года Валерый Дайнэка працаваў у ансамблях «Равеснікі» і групе Бадзьярава. У 1976 годзе працаваў ва Украіне ў Чарнаўцах у групе «Чырвона Рута» разам з Сафіяй Ратару.