Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, другі альбом калектыву ўяўляе сабой працяг і развіццё прынцыпаў, закладзеных у дэбютным дыску:
Нельга не адзначыць, што «Песьняры» дэманструюць тут больш багатае, шырокае гучаньне, шмат у чым дзякуючы таму, што дадаліся новыя інструмэнты, у тым ліку струнныя, а гучаньне духавых набыло асэнсаванасьць.
У шэрагу нумароў «Песьняры» пайшлі куды далей, чым у першым сваім запісе. Самай сьмелай (і падаецца, што недаацэненай) падаецца псыхадэлічная «Ружы цвет», што папросту здольная сарваць дах, а канцоўка «Завушніц» падаецца адным з самых смачных музычных кавалкаў з тых, што даводзілася чуць.