Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з перадачай часткі Палесся і Падляшша ў склад Рэйхскамісарыята Украіны з Гродзенскай епархіі была вылучана самастойная Брэсцкая епархія. У 1945 годзе яна была скасавана, а тэрыторыя ўключана ў Пінскую епархію. У 1952—1989 гадах епархія кіравалася непасрэдна мінскімі архіепіскапамі і мітрапалітамі.
Епархія адноўлена пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў 1990 годзе. З 1997 года пачалося выданне газеты «Духовный вестник», з 2002 года — часопіса «Брестские епархиальные ведомости». Станам на 1999 год, у склад епархіі ўваходзілі 9 благачынняў, 162 прыходы, 163 храмы і 18 капліц, дзейнічаў Свята-Афанасьеўскі манастыр[1].
2 снежня 2004 года Брэсцкая благачынная акруга была падзелена на Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае благачынні. Па звестках 2005 года, епархія налічвала 167 прыходаў, у якіх служылі 181 святароў (165 святароў, 16 дыяканаў). У 2015 годзе меліся 4 манастыры, 191 прыход і 49 капліц[2].
↑ абБрэсцкая праваслаўная епархія // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2. — С. 54
Орловский Е. Ф. Судьбы Православия в связи с историей латинства и унии в Гродненской губернии в XIX ст. (1794—1900). — Гродно: Губернская типография, 1903. — 604 с.