Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр (Брэст)
Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Брэсце. Знаходзіцца на Шпітальным востраве ў Крэпасці[1]. ГісторыяПапярэдні манастыр быў мужскі і знаходзіўся ў Замухавеччы. У манастыры былі два храмы: у гонар Нараджэння Багародзіцы і Пачэснага Крыжа (апошні заснаваны ў пачатку XV стагоддзя жонкай князя Вітаўта княгіняй Ганнай Святаславаўнай). У 1819 годзе будынкі манастыра згарэлі. У 2001 годзе жаночы манастыр у гонар Нараджэння Багародзіцы быў адноўлены. У 2005 годзе гарадскія ўлады перадалі манастыру ў сталае карыстанне двухпавярховы будынак Брэсцкай крэпасці, у якім раней была палкавая школа 84-га стралковага палка. Манастыр таксама атрымаў 88 сотак зямлі. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Information related to Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр (Брэст) |