Барсукі — колішняе ўрочышча на правым беразе ракі Дражня, цяпер тэрыторыя ў межах Мінска. Месціліся цераз раку ад вёскі Яхімава.
Гісторыя
У 1897 годзе ўрочышча Барсукі ў Сеніцкай воласці Мінскага паветаМінскай губерні, 2 двары, 12 жыхароў. У 1917 годзе 2 двары, 11 жыхароў, усе беларусы[1].
У 1927 годзе ў газеце Савецкая Беларусь было згадана пра ўдзел сялян урочышча Барсукі ў выбарчым сходзе[2].
Цяпер на месцы вёскі прыватныя дамы на рагу 3-га і 4-га Халмагорскіх завулкаў.