Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕ (англ.: Organization for Security and Co-operation in Europe, OSCE, фр.: Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe) — найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. Арганізацыя аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
«Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная з ініцыятывы СССР і сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады, для стварэння мераў памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.
18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і ўзгадненне тэксту Заключнага акта,
30 ліпеня — 1 жніўня1975 года ў сталіцы ФінляндыіХельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскае пагадненне).
Наступныя сустрэчы
Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц:
10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўская трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню ўказана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна ўнутраных спраў краін-членаў НБСЕ.
1992 — Хельсінкская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялогу між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў.
1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ.
1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўным нацыяналізме — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц.
1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці.
1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.
Старшынства ў АБСЕ праводзіцца дзяржавай—членам на працягу каляндарнага года. Міністр замежных спраў гэтай дзяржавы выконвае функцыі Дзеючага старшыні АБСЕ.