Паводле адукацыі і прафесіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафесара мастацтва ў Албанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 з’ехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведвання радзімы быў моцна збіты групай зламыснікаў[3].
Як прафесар Рама выдаў дзве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзентаваны на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[4].
Удзел у палітыцы
У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Албанію на пахаванне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ерФатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінеце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 года. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі тады ён не стаў[3].
У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Албаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55 % галасоў[4]. 13 кастрычніка2003 быў пераабраны дзякуючы 61 % галасоў. У выбарах 18 лютага2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[3].
Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў змене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага плану з’явіліся амаль 97 тысяч м² новых паркаў. За сваю дзейнасць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў спісе European Heroes 2005 часопіса Time[3][4].
У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі. 9 кастрычніка2005, пасля паражэння на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[3]. 10 верасня2013 атрымаў ад прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Праз пяць дзён быў прызначаны на пасаду[5].