А́ндрай Пле́нкавіч (харв.: Andrej Plenković; нар. 8 красавіка 1970, Заграб) — харвацкі юрыст, дыпламат і палітык. Дэпутат Еўрапейскага парламента, глава камітэта парламенцкага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЕС (адначасова з’яўляецца намеснікам главы камітэта па замежных справах).[3] З 19 кастрычніка 2016 года — прэм'ер-міністр Харватыі.
Скончыў юрыдычны факультэт Заграбскага ўніверсітэта.
З 1993 года займае розныя пасады ў МЗС Харватыі. З 2002 года быў намеснікам главы афіцыйнага прадстаўніцтва Харватыі ў ЕС. Таксама займаў пасады намесніка пасла ў Францыі і дзяржсакратара па еўрапейскай інтэграцыі.
У 2011 годзе стаў членам Харвацкага сабара ад Харвацкай дэмакратычнай садружнасці, кансерватыўнай партыі, якая ўваходзіць у склад ЕНП. Пасля ўступлення Харватыі ў ЕС у 2013 годзе быў абраны ў Еўрапарламент.