Метэ Фрэдэрыксен (дацк.: Mette Frederiksen; нар. 19 лістапада1977, Ольбарг, Данія) — дацкі палітык, прэм’ер-міністр Даніі з 27 чэрвеня 2019 года. Дэпутат Фолькетынга ад акругі Капенгаген з 2001 года. Міністр занятасці з 2011 па 2014 год, міністр юстыцыі з 2014 па 2015 год ва ўрадзе Хеле Торнінг-Шміт. Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі з 28 чэрвеня 2015 года.