Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Junior Eurovision Song Contest 2014; мальт.: Festival tal-Eurovision taż-Żgħar 2014) — дванаццаты штогадовы дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне, які прайшоў на Мальце, у невялікім горадзе Марса[2] паблізу Валеты[3]. Гэта быў першы конкурс песні Еўрабачанне, які праходзіў на Мальце. Акрамя таго, мерапрыемства трэці раз у гісторыі дзіцячага Еўрабачання адбылося ў краіне-пераможцы конкурсу. Мальта перамагла ў 2013 годзе ў Кіеве з песняй «The Start» у выкананні Гайі Каўкі. Мальтыйскі нацыянальны тэлеканал, PBS, выступіў вяшчальнікам гэтай падзеі.
Фінал конкурсу адбыўся 15 лістапада[4], удзел прынялі 16 краін. Тры з іх — Італія, Славенія і Чарнагорыя — удзельнічалі ўпершыню. Пераможцам стаў прадстаўнік Італіі Вінчэнца Канціела з песняй «Tu primo grande amore».
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова з песняй «Сокал» заняла 7-е месца.
Месца правядзення
17 снежня 2013 года генеральны дырэктар Мальтыйскага вяшчальніка PBS Антон Атард падпісаў дакументы аб правядзенні конкурсу на Мальце, і ўжо на наступны дзень на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што краінай-арганізатарам выступіла Мальта[5].
16 чэрвеня 2014года на афіцыйным сайце конкурсу было абвешчана, што конкурс пройдзе на суднабудаўнічым заводзе «Malta Shipbuilding»[6]. «Malta Shipbuilding» размешчаны ў горадзе Марса, у дзесяці хвілінах язды ад сталіцы Мальты, Валеты. Асаблівасцю арэны з’яўляецца тое, што яна складаецца з трох ангараў, у якіх і пройдзе конкурс.
Візуальны дызайн конкурсу
9 мая 2014 года на прэс-канферэнцыя EBU і PBS у Капенгагене былі прадстаўлены лагатып і слоган. Дэвізам конкурсу стаў хэштэг #Together, што ў перакладзе азначае Разам. Ён быў абраны таксама па прыкладу конкурсу ў Капенгагене, дзе дэвізам быў хэштэг #JoinUs. Лагатып уяўляе сабой частку мальтыйскага васьміканцовага крыжа, які сабраны з рознакаляровых сегментаў. Па словах стваральнікаў, гэта робіць лагатып дынамічным і цікавым[7].
Нацыянальныя адборы
Адкрытыя нацыянальныя адборы (з выкарыстаннем тэлегаласавання) абавязковыя для ўсіх краін-удзельніц, але некаторым краінам ЕВС дазваляе праводзіць унутраны адбор, толькі дзеля таго, каб такія краіны ўдзельнічалі ў сёлетнім конкурсе. Напрыклад, у 2010 і 2011 гадах выключэнне было зроблена для Латвіі.
Свае адкрытыя адборы правялі наступныя краіны:
Краіна
|
Дата
|
Адбор
|
Вяшчальнік
|
Інфармацыя
|
Арменія
|
14 верасня 2014
|
Մանկական եվրատեսիլ-2014
|
ГTA
|
29 мая Грамадскі Тэлеканал Арменіі пацвердзіў свой удзел у конкурсе і абвясціў даты падачы заявак нацыянальнага адбору[8].
|
Балгарыя
|
25 ліпеня 2014
|
Унутраны
|
БНТ
|
25 ліпеня было абвешчана пра вяртанне краіны. Прадстаўніком краіны выбрана Крысія Тадорава.[9][10]
|
Беларусь
|
29 жніўня 2014
|
Песня для Еўрабачання 2014
|
Беларусь 1
|
7 сакавіка беларускі вяшчальнік абвясціў даты нацыянальнага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2014. Заяўкі на ўдзел трэба адправіць не пазней за 9 чэрвеня. 17 чэрвень з дапамогай нацыянальнага журы былі абраны фіналісты. Фінал прайшоў 29 жніўня[11].
|
Грузія
|
14 жніўня 2014
|
Унутраны
|
GPB
|
11 ліпеня GPB абвясціў даты падачы заявак нацыянальнага адбору[12].
|
Кіпр
|
21 ліпеня 2014
|
Унутраны
|
CyBC
|
21 ліпеня CyBC абвясцілі, што Кіпр прадставіць Сафія Патсалдзіс з песняй «Η πιο όμορφη μέρα».[13]
|
Мальта
|
20 красавіка 2014
|
Унутраны
|
PBS
|
20 красавіка тэлеканал TVM абвясціў прадстаўніцу Мальты на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне, якая перамагла на італьянскай тэлешоў «Ti Lascio Una Canzone». Ёю стала 11-гадовая Федэрыка Фальцон[14].
|
Нідэрланды
|
27 верасня 2014
|
Junior Songfestival 2014
|
AVRO
|
17 Лютага тэлеканал AVRO абвясціў даты нідэрландскага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне 2014. Паўфіналы прайшлі 13 і 20 верасня, а фінал - 27 верасня[15].
|
Украіна
|
9 жніўня 2014
|
Конкурс Дитячої пісні «Євробачення−2014»
|
НТКУ
|
30 красавіка ўкраінскі вяшчальнік НТКУ абвясціў даты нацыянальнага адбору, фінал якога прайшоў 9 жніўня[16].
|
Чарнагорыя
|
21 жніўня 2014
|
Унутраны
|
RTCG
|
21 жніўня чарнагорскі вяшчальнік абвясціў, што Маша і Лейла прадставяць Чарнагорыю на Дзіцячым Еўрабачанні 2014
|
Швецыя
|
6 чэрвеня 2014
|
Lilla Melodifestivalen 2014
|
SVT
|
31 студзеня тэлеканал SVT абвясціў прыём заявак да 14 сакавіка. Фінал прайшоў 6 чэрвеня[17] і пераможцай стала Юлія Чэдхамар с песняй «Du är inte ensam»[18].
|
Удзельнікі
Іншыя краіны
Дэбют
- Італія — На канферэнцыі Дзіцячага Еўрабачання, які быў арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам (ЕВС), краіна выказала зацікаўленасць ва ўдзеле на конкурсе песні 2014 адзначыўшы гэтым магчымы дэбют [19]. Дакументы, якія пацвярджаюць удзел краіны, прыбылі 8 ліпеня 2014 г. у Жэневу. Удзелам Італіі будзе кіраваўся RAI Gulp — дзіцячым каналам нацыянальнай тэлекампаніі RAI.[20].
- Славенія — 19 жніўня было абвешчана, што Славенія зробіць дэбют у гэтым годзе.
- Чарнагорыя — 18 ліпеня 2014 г. нацыянальны вяшчальнік RTCG падпісаў усе дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе, што азнаменавала дэбют краіны на конкурсе 2014 на Мальце.[21]
Вяртанне
- Балгарыя — 26 ліпеня балгарскі нацыянальны вяшчальнік БНТ пацвердзіў сваё вяртанне на конкурс[9].
- Кіпр — 3 ліпеня 2014 кіпрскі вяшчальнік CyBC пацвердзіў вяртанне на конкурс[22]
- Сербія — 25 ліпеня 2014 сербскі вяшчальнік РТС пацвердзіў вяртанне на конкурс пасля трохгадовага перапынку.[23]
Адмовіліся ад удзелу
Зноскі
- ↑ а б Granger, Anthony. JESC’14: Malta Shipbuilding The Venue (англ.). Eurovoix (10 мая 2014). Праверана 11 мая 2014.
- ↑ Malta Shipyards (англ.). — Юридически комплекс находится в городе Марса.. Праверана 22 мая 2014.
- ↑ "Детское "Евровидение-2014" планируют провести по-взрослому". БЕЛТА. 2014-03-12. Праверана 2014-05-19.
- ↑ Fisher, Luke James. Junior Eurovision 2014 set for 15 November (англ.). JuniorEurovision.tv (13 студзеня 2014). Праверана 14 студзеня 2014.
- ↑ Malta to host Junior Eurovision 2014 (нявызн.) (15 ліпеня 2014). Праверана 15 ліпеня 2014.
- ↑ THE VENUE: MALTA SHIPBUILDING (нявызн.) (15 ліпеня 2014). Праверана 15 ліпеня 2014.
- ↑ Junior Eurovision 2014: #together in Malta! (нявызн.) (15 ліпеня 2014). Праверана 15 ліпеня 2014.
- ↑ Granger, Anthony. Armenia: JESC’14 Submissions Now Open (англ.). Eurovoix (29 мая 2014). Праверана 31 мая 2014.
- ↑ а б Granger, Anthony. Bulgaria: Return To Junior Eurovision (нявызн.). Eurovoix.com. Eurovoix (25 ліпеня 2014). Праверана 26 July 2014.
- ↑ Fisher, Luke. Bulgarian return confirmed (нявызн.). junioreurovision.tv (31 ліпеня 2014). Праверана 31 ліпеня 2014.
- ↑ Белтелерадиокомпания начинает национальный отбор Международного детского конкурса песни "Евровидение-2014" (руск.)(недаступная спасылка). Белтелерадиокомпания (7 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 8 сакавіка 2014.
- ↑ Georgia: JESC Selection Opens (англ.). Eurovoix (11 ліпеня 2014). Праверана 12 ліпеня 2014.
- ↑ Sophia Patsalides to represent Cyprus (англ.). junioreurovision.tv (21 ліпеня 2014). Праверана 21 ліпеня 2014.
- ↑ Federica Falzon għall-Junior Eurovision (мальт.). TVM (20 красавіка 2014). Праверана 21 красавіка 2014.
- ↑ JAN SMIT (гал.). AVRO (17 лютага 2014). Праверана 18 лютага 2014.
- ↑ Назарова, Анна. НТКУ объявляет начало национального отбора на детское "Евровидение-2014" (руск.). Украинские национальные новости (30 красавіка 2014). Праверана 1 мая 2014.
- ↑ Granger, Anthony. Sweden: Lilla Melodifestivalen Submissions Open (англ.). Eurovoix (4 лютага 2014). Праверана 5 лютага 2014.
- ↑ Granger, Anthony. Sweden: Julia Kedhammar Is Off To Malta (англ.). Eurovoix (6 чэрвеня 2014). Праверана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ Fisher, Luke James. 2013 viewing figures in, 2014 planning underway (нявызн.). 2014 planning already underway. European Broadcasting Union (10 снежня 2013). Праверана 10 December 2013.
- ↑ Luke, Fisher. Italy: Italy joins Junior Eurovision! (англ.). JuniorEurovision (8 ліпеня 2014). Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Montenegro joins Junior Eurovision! (нявызн.). junioreurovision.tv. European Broadcasting Union (18 ліпеня 2014). Праверана 18 July 2014.
- ↑ Fisher, Luke James. Cyprus returns to Junior Eurovision! (нявызн.) (3 ліпеня 2014).
- ↑ Serbia returns to Junior Eurovision (нявызн.) (25 ліпеня 2014). Праверана 25 ліпеня 2014.
- ↑ Garcia, Belen. Greece (нявызн.). Esc-Plus (22 мая 2014).
- ↑ García, Belén. Junior Eurovision: Greece will be back! (англ.). ESC+Plus (22 мая 2014). Праверана 24 мая 2014.
- ↑ Granger, Anthony. Greece: Will Not Participate In JESC 2014 (англ.). Eurovoix (7 ліпеня 2014). Праверана 8 ліпеня 2014.
|
---|
|
|
Краіны | Дзейныя | |
---|
Нядзейныя | |
---|
Няўдалыя дэбюты | |
---|
Былыя | |
---|
|
---|
Гарады | 1950-я | |
---|
1960-я | |
---|
1970-я | |
---|
1980-я | |
---|
1990-я | |
---|
2000-я | |
---|
2010-я | |
---|
2020-я | |
---|
|
---|