Скончыў 24‑ю пяхотную Омскую імя III Камуністычнага Інтэрнацыянала школу каманднага састава (1922), Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1928), акадэмічныя курсы пры Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА (1931).
У 1931—1933 гадах камандзір механізаванага палка ў Гомелі, у 1934—1936 — асобнай механізаванай брыгады ў Бабруйску. Член ЦВК БССР у 1935—1936 гадах.
Удзельнік вайны ў Іспаніі ў 1936—1937 гадах, камандзір танкавай брыгады.
3 7 чэрвеня 1940 года камандуючы войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі (з 11 ліпеня 1940 года — Заходняя асобая ваенная акруга). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1940 года. Сумесна з камісіяй ЦК КП(б)Б распрацоўваў меры па павышэнні пільнасці і мабілізацыйнай гатоўнасці ў прыгранічных раёнах, прынятыя 17 мая 1941 года Бюро ЦК КП(б)Б. Аднак Іосіф Сталін забараніў іх ажыццявіць[1].
Пасля цяжкіх паражэнняў сваіх войск быў арыштаваны і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР адхілены ад пасады. Абвінавачаны спачатку ў ваенным загаворы і дзяржаўнай здрадзе, потым — у халатнасці і невыкананні службовых абавязкаў. 22 ліпеня 1941 года прысуджаны да пакарання смерцю і расстраляны.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
1Пасля атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза2Пазбаўлены звання3Паніжаны да генерал-палкоўніка4Паніжаны да генерал-лейтэнанта5Паніжаны да генерал-маёра6Адноўлены ў званні7Падвышаны ў званні з генерал-маёраў8Пасля атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі9Жывуць цяпер