Мікала́й Пятро́віч Кама́нін (руск.: Николай Петрович Каманин; 18 кастрычніка1908—1982) — савецкі лётчык і военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1967), адзін з сямёркі першых Герояў Савецкага Саюза (1934). Удзельнік аперацыі па выратаванні экспедыцыі парахода «Чэлюскін» (1934). Арганізатар і кіраўнік падрыхтоўкі першых савецкіх касманаўтаў (1960—1971).