Паколькі савецкая палітычная сістэма адпрэчвала дактрыну падзелу і незалежнасці ўлад, Вярхоўны Савет валодаў не толькі заканадаўчай, але і часткова выканаўчай і кантралюючай уладай. Законы, якія выдаваліся Вярхоўным Саветам СССР, з’яўляліся крыніцай права, у той час як сам Вярхоўны Савет фармальна лічыўся калектыўным главой дзяржавы (у прамежках паміж сесіямі заканадаўчыя, прадстаўніцкія і іншыя функцыі Вярхоўнага Савета ажыццяўляліся яго Прэзідыумам). Пачынаючы з 1989 года, аднаасобным главой дзяржавы стаў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР,[1] а пачынаючы з 1990 — Прэзідэнт СССР.
Да 1989 года выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР праводзіліся ўсеагульным, роўным і прамым галасаваннем насельніцтва. Пачынаючы з 1989 года, Вярхоўны Савет СССР абіраўся З’ездам народных дэпутатаў СССР.
↑Савет Нацыянальнасцей быў скасаваны Законам СССР ад 05.09.1991 N 2392-1. Замест яго быў створаны Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР, але адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю СССР занесены не былі
Літаратура
История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.