У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кузняцоў.
Фёдар Ісідаравіч Кузняцо́ў (17 (29) верасня 1898, вёска Балбечына, Горацкі павет Магілёўскай губерні, сучасны Горацкі раён — 22 сакавіка 1961) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік (1941). Дацэнт (1938).
Біяграфія
Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1926). У арміі са снежня 1915 года. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1918. У грамадзянскую вайну камандзір палка на Заходнім фронце. З 1938 намеснік камандуючага войскамі БВА, начальнік Ваеннай акадэміі Генштаба, камандуючы Паўночна-Каўказскай і Прыбалтыйскай ваеннымі акругамі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга і Цэнтральнага франтоў, намеснік камандуючага войскамі Заходняга, Волхаўскага, Карэльскага франтоў. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, Крыме, пад Смаленскам, Маскоўскай бітвы 1941, разгрому нямецка-фашысцкіх войск пад Ленінградам і Ноўгарадам. У 1945—1948 гадах камандуючы войскамі Уральскай ваеннай акругі.
Літаратура
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|