Нарадзіўся ў Луганскай вобласці 26 лістапада 1910 года. У 1929 годзе паступіў у Днепрапятроўскі металургічны інстытут, які скончыў у 1933 годзе. Працаваў інжынерам з 1933 па 1938 год. У 1934—1935 гадах праходзіў службу ў РСЧА. З 1938 года — на дзяржаўнай службе ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе працаваў да 1941 года. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны служыць на кіруючых пасадах у РСЧА. Пасля заканчэння вайны з 1946 года па 1951 год на партыйнай і дзяржаўнай працы ва Украіне. У 1951—1966 гадах — на партыйнай і дзяржаўнай працы ў Малдове. Прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў СССР у 1966 годзе, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1982 года. Быў адхілены ў сувязі з расследаваннем з нагоды карупцыі ў шэрагах МУС, пачатым Ю. Андропавым пасля забойства міліцыянтамі маёра КДБ СССР. 7 снежня 1984 года быў выключаны з КПСС, 13 снежня 1984 года здзейсніў самагубства.