Вы́чулкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вычулкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Трышынскі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Трышын. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета[1]. 3 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Чэрнеўскага сельсавета перададзены вёскі Шчэбрын, Падбулькова і Булькова Зарэчча[2]. 1 красавіка 1968 года перайменаваны ў Вычулкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вычулкі. 8 мая 1970 года сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр перанесены ў вёску Чэрні, вёскі Булькова, Вычулкі, Падбулькава, Шчэбрын і Ямна перададзены ў склад Тэльмінскага сельсавета, з Тэльмінскага сельсавета ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[3].
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Вычулкаўскі (да 1968 года Трышынскі) сельсавет у Брэсцкім раёне (1940—1970) |
---|
Брэсцкі раён існуе з 1940 года | |
|