Ляплё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ляплёўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубіцкага сельсавета, вёска Збунін перададзена ў склад Страдзецкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў Брэсцкім раёне. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Дамачаўскага пассавета[2].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 3 населеныя пункты: Дубіца, Кабёлка і Ляплёўка.
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Ляплёўскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Дамачаўскі раён існаваў у 1940―1956 гадах | |
|
|
|
---|
Брэсцкі раён існуе з 1940 года | |
|
|