Вёска
Валоскі
Валоскі на карце Беларусі ±
|
|
Вало́скі[1] (трансліт.: Valoski, руск.: Волоски) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе Валоскі адносіліся да Харытонаўскай сельскай грамады.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 29 сялянскіх душ (1858)
- 8 двароў, 51 жыхар (1897)
- 55 жыхароў (1905)
- 9 двароў, 37 жыхароў (1921)
- 41 жыхар (1959)
- 34 жыхары (1970)
- 7 гаспадарак, 20 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|