Вёска
Вялюнь
Вялюнь на карце Беларусі ±
|
Вялю́нь[1] (трансліт.: Vialiuń, руск.: Велюнь) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Радзіма Героя Савецкага Саюза Івана Маісеева.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў Ягмін; мелася 358 дзесяцін зямлі. У 1890 годзе — цэнтр Вялюнскай сельскай грамады, якой належала 246 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. У сакавіку 1948 года арганізаваны калгас імя Суворава, які аб’яднаў 52 гаспадарак з 70, 300 га раллі і 65 га сенакосу, 33 кані.
Насельніцтва
- 90 мужчын, 74 жанчыны (1870)
- 53 двары, 322 жыхары (1897)
- 309 жыхароў (1905)
- 20 двароў, 141 жыхар (1921)
- 61 двор, 360 жыхароў (1940)
- 243 жыхары (1959)
- 200 жыхароў (1970)
- 54 гаспадаркі, 104 жыхары (1997)
- 49 гаспадарак, 78 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|