Агульная працягласць вуліц Веліжа складае 54,85 км, з іх 24,45 км — з асфальтабетонным пакрыццём. На вялікім баку горада 27 кварталаў, 51 вуліца ці завулак. На малым баку — 21 квартал, 28 вуліц і завулкаў[3].
Назва
Назва Веліж (Вялі́ж) паходзіць ад назвы рэчкі Вялі́жкі, ля ўпадзення якой у Дзвіну паселішча знаходзіцца.
Першапачатковая форма гэтага гідроніма — Вялі́жа. На гэта паказвае назва ракі Буліжа, што цячэ недалёка ад Вяліжы (прыток дзвінскай ракі Касплі, што ў Дзвіну ўцякае ніжэй за ўпадзенне Вяліжы). У абодвух гэтых гідронімаў карані пашыраныя пашыральнікам тыпу -iž-, як у літоўскіх гідронімах тыпу Gabižis, Gumyža[4][5].
Пашыральнік -ž- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні, утвараючы вытворныя формы (varlė «жаба» — varlėža «жабка»)[6].
Гідранімічны корань Vel- на Верхнім Падзвінні таксама ў балцкіх назвах возера Веліста, ракі Веляса (Vel- + -st-, -s-). Балцкія гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія Veliuona, Velionė, Vel-upys, Vėlys, латышскія Vel-upīte, Vellezers[7].
Гісторыя
У складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы Быхаўца»: у 1-й палове XV стагоддзя горад падпарадкоўваўся ўладзе вялікага князя Вітаўта, які прызначыў намеснікам у Веліжы пінскага князя Юрыя Носа. Горад з’яўляўся цэнтрам аднайменнай воласці. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў адышоў да Масквы. У 1522 годзе віцебскі намеснік спрабаваў яго адваяваць. У 1536 годзе паводле загаду маскоўскіх улад тут пабудаваны замак з 9 вежамі.
Рускія летапісцы пацвярджаюць факт пабудовы наступнай фразай:
21 верасня 1781 года Кацярына II даравала гораду новы герб.
У 1799 годзе ў горадзе было 689 дамоў, 7 уніяцкіх цэркваў (3 каменныя, 4 драўляныя), 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народнае вучылішча.
У 1860 годзе ў горадзе былі 1322 дамы, з іх 17 мураваныя; 10 цэркваў, з іх 3 драўляныя.
У кастрычніку 1861 года пажар знішчыў большую частку горада. У 1871 годзе было 11 цэркваў, 9 сінагог, 1 касцёл. У 1886 годзе праваслаўных — 12103 чалавекі, каталікоў — 234, іудзеяў — 5070 (пры агульнай колькасці жыхароў — 17405).
У 1891 годзе ў горадзе было 2033 драўляныя і 154 мураваныя дамы, 67 прамысловых прадпрыемстваў (1279 рабочых). Агульная колькасць насельніцтва — 18367 чалавек. Вакол горада было 4 прадмесці — Усвяцкае, Таропецкае, Віцебскае і Смаленскае[8].
Горад на старых фотаздымках
Краявід з ратушы
Касцёл Спачыну Найсв. Панны Марыі
Набярэжная і касцёл Спачыну
Царква Св. Ільі
Ільінская царква з боку Дзвіны
Царква Узнясення Св. Крыжа
Царква Узнясення з боку Дзвіны
Сабор Святога Духа
Веліжская справа
Веліжская справа — судовы працэс у 1821—1835 гадах па ілжывым абвінавачванні групы яўрэяў у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе была спынена, але ў 1825 годзе па настаянні ўлад адноўлена. На падставе лжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чалавекі. У 1835 годзе па рашэнні Дзяржаўнага савета справу спынілі, абвінавачаныя былі апраўданыя, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Галоўную ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М. С. Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзяржаўнага савета. Пад уражаннем Веліжскай справы М. Ю. Лермантаў напісаў п’есу «Іспанцы».
19 лютага 1920 года Віцебскі губрэўкам абвясціў аб зняцці ваеннага становішча. 28 студзеня 1921 года быў зацверджаны народна-гаспадарчы план: будаўніцтва лесазавода і чыгуначнага моста праз Дзвіну. У 1921—1922 гадах пачалі працаваць 3 спіртзаводы, маслабойны завод і лесазавод. Праведзена электрыфікацыя. Была створана міліцыя (400 чалавек). Паводле актаў за перыяд 1928—1938 гадоў, у Веліжы было расстраляна 468 чалавек з 3500 рэпрэсаваных, у тым ліку наркам земляробства БССР І. З. Зіноўеў.
У 1941 годзе горад акупаваны германскімі войскамі, моцна разбураны. 20 верасня 1943 года часці 4 ударнай арміі вызвалілі горад[9]. Па звестках надзвычайнай камісіі ад 5 жніўня 1944 года, 19391 веліжанін прапаў без вестак, былі расстраляныя, павешаныя, закатаваныя, жыўцом спаленыя і замардаваныя голадам. 2059 чалавек былі выгнаныя ў рабства. За перыяд з 1941 па 1945 год у войска былі прызваны 15686 веліжан, 11272 з іх не вярнуліся з фронту. У канцы студзеня 1942 года нацысцкія захопнікі па-зверску знішчылі Веліжскае гета, у якім жыўцом згарэлі больш за 2 тысячы яўрэяў.
Даваенны музей знаходзіўся ў будынку ратушы. Сучасны створаны ў 1986 годзе. Грамадскую раду па яго стварэнні ўзначаліў М. Ф. Карпоўскі. Музей знаходзіцца на плошчы Дзяржынскага ў аднапавярховым будынку ХІХ стагоддзя (належаў А. М. Кісялёву). Мае наступныя раздзелы:
Чыгунка адсутнічае, бліжэйшая станцыя Рудня — за 93 кіламетры ад горада.
З 1945 года пачалося будаўніцтва вузкакалейкі. У 1947 яна пачала функцыянаваць. Належала Веліжскаму леспрамгасу. Мела агульную працягласць 78 км, асноўная магістраль да Мяздрэні — 38 км. Станцыі: Веліж, Паланея, Люкаўцы, Галоддзе. Працавала 128 чалавек. У 1995 годзе спыніла сваё існаванне. Захаваліся рэйкавыя ўчасткі да Галадні — 30 км, таксама 6-я галіна — 7 км.
У 1888 годзе ў Веліжы працавалі дзве параходныя кампаніі, а першыя параходы з’явіліся на год раней. У 1890 г. было перавезена 147 тыс. м³ грузаў. Рэгулярныя рэйсы з Віцебскам пачаліся ў 1891 годзе. У 1990-я рачная гаспадарка прыйшла ў заняпад.