Галынкі — пасёлак гарадскога тыпу ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт Галынкаўскага гарадскога паселішча. Насельніцтва: 3784 жыхароў у 2006 годзе, 3679 жыхароў у 2010 годзе, 3508 жыхароў у 2012 годзе.
Чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Арол за 45 км на захад ад Смаленска. Утвораны ў 1963 годзе ў сувязі з распрацоўкай радовішча торфу.
Зноскі
↑Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. — М.: Федеральная служба государственной статистики Росстат, 2013. — 528 с. (Табл. 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов)