Я́рцаўскі раён (руск.: Я́рцевский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Ярцава.
Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці. Мяжуе з Духаўшчынскім, Кардымаўскім, Сафонаўскім, Дарагабужскім і Холм-Жыркоўскім раёнамі. Плошча тэрыторыі — 1.618,93 км². Асноўныя рэкі раёна: Вопь і Дняпро.