Веліжскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 года — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 годзе — да Віцебскай. У сакавіку 1924 года ў сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 года павет быў скасаваны разам з губерняй.
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў — 85,7 %, яўрэяў — 9,8 %, латышоў — 2,5 %, рускіх — 1,3 %. У павятовым горадзе Вяліжы пражывала 12 193 чал.
У 1926 годзе ў павеце, які зменшыўся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.