Себежскі павет |
|
Герб |
|
Краіна |
Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
Віцебская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр |
Себеж |
Дата ўтварэння |
1772 |
Дата скасавання |
1927 |
Насельніцтва |
92 055 жыхароў (1 897) |
Плошча |
3,6 тыс. км² |
|
Се́бежскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1927 гадах. Цэнтр — горад Себеж.
Гісторыя
Себежскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. — да Віцебскай. 24 сакавіка 1924 г. Віцебская губерня была скасавана, і павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 г. павет быў скасаваны разам з губерняй.
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала каля 92,1 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 47,1%; рускіх - 47,1%; яўрэяў - 3,8%; палякаў - 1,5%. У павятовым горадзе Себеж пражывала 4326 чал.
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 17 валасцей:
Воласць
|
Валасны цэнтр
|
Анінская
|
в. Падгур'е
|
Глембачынская
|
в. Камары
|
Далашчанская
|
маёнтак Далосцы
|
Езярыйская
|
с. Езярышча
|
Камянецкая
|
маёнтак Заласелле
|
Магілянская
|
с. Магільна
|
Непаротаўская
|
с. Кіцкава
|
Прыхабская
|
маёнтак Прыхабы
|
Рыкаўская
|
маёнтак Рыкава
|
Сіназерская
|
с. Сіназер'е
|
Соінская
|
пас. Пустошка
|
Сутоцкая
|
пагост Сутокі
|
Томсінская
|
с. Томсіна
|
Чайкінска-Жанвільная
|
пагост Чайкі
|
Чарнейская
|
в. Лозеўка
|
Шуміхінская
|
с. Алоль
|
Юсцінаўская
|
пагост Дзедзіна
|
Сучаснае становішча
У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі