У 1301 годзе яго бацька адмовіўся ад венгерскай кароны на яго карысць. 27 жніўня 1301 года Вацлаў быў каранаваны пад імем Ладзіслава V (ці па-венгерску Ласла). У той момант Венгрыя фактычна ўяўляла сабой некалькі княстваў, і каралём яго прызналі толькі кіраўнікі зямель, якія адпавядаюць сучасным Славакіі (Матуш Чак і Аба), Бургенланду і сталіцы Будзе.
У 1303 Аба і Чак вырашылі перайсці на бок Карла Роберта Анжуйскага. Вацлаў заклікаў на дапамогу свайго бацьку. Прыбыўшы з Прагі з вялікай арміяй бацька ўзяў цвёрды кантроль над Будай, але, ацаніўшы сітуацыю на месцы, ён забраў сына і карону і вярнуўся ў Чэхію.
Пасля смерці бацькі Вацлаў вырашыў адмовіўся ад венгерскай кароны на карысць Атона III, герцага Ніжняй Баварыі, (6 снежня 1305). У 1307 годзе Атон патрапіў у палон і ў 1308 годзе адрокся ад кароны на карысць Карла Роберта.
Польшча
У 1305 годзе Вацлаў III ажаніўся з дачкой тэшынскага князя Мешка I, Віёле Елізавеце з дынастыі Пястаў. 4 жніўня 1306 года забіты пры загадкавых акалічнасцях у Оламаўцы, падчас падрыхтоўкі да паходу ў Польшчу.