Старэйшы сын імператара Карла IV, з Люксембургскага дому. Заняцце Вацлавам IV імперскага стальца супала з перыядам рэлігійнага і палітычнага неспакою ў Германіі. З мэтаю заспакаення краіны Вацлаў на нюрнбергскім сойме (1383) спрабаваў забараніць гарадскія і шляхецкія саюзы, але гэта не атрымалася ні тады, ні ў 1387 г. у Мерзебургу, толькі ў 1389 г. у Егеры быў абвешчаны земскі мір. Беспаспяхова Вацлаў IV імкнуўся спыніць раскол каталіцкай царквы. Няўдачы ўзмацнілі прыхільнасць Вацлава да віна і палявання, за якімі ён неўзабаве зусім кінуў клопаты пра кіраванне. Запальчывы па натуры, ён часта рабіў жорсткасці, у т.л. у адносінах да шляхты і духавенству; так святара Яна Непамука ён загадаў кінуць у р. Влтаву з Пражскага мосту. У 1384 г. чэшская шляхта, на баку якой выступіў і брат Вацлава IV, венгерскі кароль Жыгімонт, трымала імператара некалькі месяцаў у палоне і вызваліла толькі па патрабаванні нямецкіх князёў. Вацлаў спрабаваў новымі жорсткасцямі ўзмацніць сваю ўладу, але масавае абурэнне прымусіла яго да саступак, якія значна паменшылі яго ўладу. У Германіі яго ўплыў таксама знізіўся; у 1398 г. шляхта і саюзы гарадоў пазбавілі яго права ўсталёўваць падаткі. Нарэшце, у 1400 г. чатыры курфюрсты, майнцкі, кёльнскі, трырскі і пфальцкі, абвясцілі Вацлава скінутым са стальца і на яго месца абралі Рупрэхта, курфюрста пфальцкага, які, праўда, не ўсімі быў прызнаны. Тымчасова ў Чэхіі зноў пачаліся хваляванні. Жыгімонт схапіў Вацлава і пратрымаў 19 месяцаў у зняволенні. Прыхільны да паслядоўнікаў Я. Гуса, Вацлаў нямала аслабіў нямецкі элемент у Чэхіі; у гэтым асабліва важны яго дэкрэт ад 18 студзеня1409 г., паводле якога Пражскі ўніверсітэт быў пераўтвораны ў чэшскі, што стала прычынаю выдалення з яго ўсіх нямецкіх прафесараў і студэнтаў. Пасля смерці Рупрэхта, у 1410 г., на імператарскі сталец быў абраны Жыгімонт, якому Вацлаў саступіў свае правы. Вацлаў дажыў да Пражскага паўстання і пачатку гусіцкіх войнаў.