Поўны тытул: Божай ласкай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, інфлянцкі, смаленскі, северскі, чарнігаўскі і іншае, і іншае[6].
Сям’я і дзяцінства
Сын Іераміі Вішнявецкага і Грызельды(укр.) (бел. з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую латыфундыю з 56 гарадоў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам да 288 тысяч чалавек[5]. Сталіцай яе быў горад Лубны (цяпер Палтаўская вобласць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладанне называлася «панствам», «дзяржавай»[7].
Да 1642 годзе ён рос у Замасці. Пазней трапіў пад апеку свайго дзядзькі, ваяводы сандамірскага Яна Замойскага(руск.) (бел..
Адукацыя і маладыя гады
Пачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкай школе. У 1656—1660 гг. пры падтрымцы каралевы і жонкі караля Яна II Казіміра — Марыі Луізы, пачаў вучыцца ва ўніверсітэце ў Празе. Таксама вучыўся ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моў: французскую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.
У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казіміра на Украіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.
У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімір Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводстваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага.
На абранне Міхаіла аказаў уплыў аўтарытэт яго бацькі, на той час ужо нябожчыка. Іерамія Вішнявецкі быў палкаводцам, які ўдала супрацьстаяў Багдану Хмяльніцкаму.
Да абрання Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцузская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазіцыю.
Улетку 1672 года ўкраінска-турэцкая армія, захапіўшы крэпасць Хацін, уступіла ў Галічыну. Пасля кароткачасовай аблогі Львова Міхал быў вымушаны заключыць ганебны Бучацкі мір(руск.) (бел. (1672)[5], па ўмовах якога Украіна станавілася незалежнай дзяржавай пад пратэктаратам Турцыі, а Падолле адыходзіла да Асманскай імперыі.
↑ абвгдВишневецкие//Михал // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.
↑Па-польску: Z Bożej łaski król Polski, wielki książę litewski, ruski, pruski, mazowiecki, żmudzki, inflancki, smoleński, siewierski, czernihowski etc.
Kuczman K. Kościoł parafialny p.w. Wniebowzięcia Najświętszej Panny Marii w Białym Kamieniu // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa ruskiego. Praca zbiorowa.— Kraków: Międzynarodowe Centrum Kultury, Drukarnia narodowa, 1996, tom. 4. 211 s., 402 il. seria: Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej. ISBN 83-85739-34-3. (польск.)