Буда (венг.: Buda, славацк.: Budín, харв.: Budim, турэцк.: Budin, сербск.: Будим або Budim), Офен (ням.: Ofen) — заходняя частка венгерскай сталіцы Будапешта на правым беразе Дуная. Паводле легенды, назва Буда паходзіць ад імя гунскага правадыра Бледы (венг.: Buda), паводле іншай версіі назва горада мае славянскае паходжанне ад буда — «дом, пабудова, паселішча»[1]
Тэрыторыя Буды складае прыкладна траціну тэрыторыі Будапешта і пакрыта ўзгоркамі і лясамі.