У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шышкоў.
Васі́ль Фёдаравіч Шышкоў (1900, в. Новае Сяло Талачынскага раёна — невядома) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Новае Сяло. Член КПСС з 1925 года.
З 1914 года на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1914—1960 гг. — пастух, парабак, удзельнік Грамадзянскай вайны, сакратар Навасельскага сельсавета, сакратар партячэйкі, арганізатар калгаса, старшыня Талачынскага райвыканкама, загадчык ОРГА Асіповіцкага райкама УКП(б), палітработнік Чырвонай Арміі, народны камісар земляробства Беларускай ССР, на партыйнай працы ў Беларускай ССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік інтэнданта 47-й арміі па палітычнай частцы, пасля вайны жыў у Сімферопалі.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання.
Памёр у Севастопалі пасля 1985 года.
Спасылкі