У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кулагін.
Міхаі́л Васі́левіч Кула́гін (1900 г., в. Марчугі Маскоўскай губерні — 31 ліпеня 1956, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1914 годзе — працаваў па найму ў Маскве. У 1918—22 служыў у Чырвонай арміі, уступіўшы ў 39-й Xамоўнічэскі працоўны полк. Удзельнік баёў пад Петраградам і на Польскім фронце. У 1923—28 — на службе ў міліцыі ў Маскве. У 1928—33 — інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар Сакольніцкага раённага савета. З 1933 па 1934 — загадчык агітацыйна-масавага аддзела Нова-Вясковага райкама партыі Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе абраны старшынёй Нова-Вясковага райвыканкама Маскоўскай вобласці.
У 1937 годзе накіраваны ў Беларусь на пасаду старшыні Слуцкага гарвыканкама. З красавіка па ліпень 1938 года — Старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Мінскай вобласці. З ліпеня[1] па снежань 1938 года — намеснік старшыні СНК Беларусі. У 1938—39 — наркам земляробства і намеснік старшыні СНК БССР. З лістапада 1939 па май 1941 — 2-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.
У 1941 годзе прызначаны 1-м сакратаром Новасібірскага абкама УКП(б). З прычыны цяжкай хваробы 13 студзеня 1949 вызвалены ад пасады 1-га сакратара Новасібірскага абкама і накіраваны на курсы перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б) у Маскву. Да сваёй смерці працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
Быў дэлегатам XVII (1938) і XVIII (1940) з'ездаў КП(б) Беларусі. Абіраўся членам ЦК КП(б) Беларусі, членам бюро ЦК Кампартыі Беларусі (1939—1941), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—46), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Новасібірскага аблсавета.
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
---|
БССР | | |
---|
Рэспубліка Беларусь | |
---|