Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён). У 1998—1999 — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999—2004 працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама з мая 2010 па лістапад 2013, пасля — старшыня Мінскага аблвыканкама.
Пасля няўдалага выступлення зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету 2018 г. у Даніі, дзе яна выбыла з элітнага дывізіёну, Сямён Шапіра 28 чэрвеня2018 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні ФХРБ. Ён заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сферы[2]. За час кіравання беларускім хакеем, элітны дывізіён пакінула не толькі нацыянальная каманда, але і маладзёжная. У свой час юніёрская зборная ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.