У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці.
Член ЦК КПБ у 1949—1960 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах. Намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах.
Узнагароды
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].
Аўтар кніг «Вечный огонь» (1965), «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Люди высокого долга» (1975), «На огненной земле» (1983).
Памяць
У Мінску імя Р. Н. Мачульскага носіць сярэдняя школа № 104, яго імем названа вуліца, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[2]. Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна.
Мачу́льскі Раман Навумавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 472. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. (руск.)
Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. — Минск. «Беларусь». 1984. (руск.)
Высшее партизанское командование Белоруссии 1941—1944. — Минск, 2009. (руск.)