Рачэнскі сельсавет

Рачэнскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Рачэнь
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 692
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Рачэ́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рачэнь.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад Новацярушскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы)[1]. 9 студзеня 1965 года ў склад сельсавета вернуты вёскі Бычкі, Зарэчкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы[2]. У 1971 годзе скасаваны хутары Васькава Гара, Кацічава і Свісціна[3], 15 кастрычніка 1976 года — пасёлкі Глінішча (зліўся з вёскай Рачэнь), Дараганаўка, Камень, Новы (зліліся з вёскай Вобчын), Шапёнаўка (зліўся з вёскай Закальное), Падакопы (зліўся з пасёлкам Падлескі), Пасека I, Фальварак (зліліся з пасёлкам Масты), хутар Арэхава[4], у 1978 годзе — пасёлкі Грудок (зліўся з вёскай Закальное), Навіно, хутар Дуб’ё[5], у 1980 годзе — хутар Папарыха[6], у 1997 годзе — пасёлкі Вуглы і Клянок. 28 мая 2013 года межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі часткі скасаванага Ляхаўскага сельсавета з наступнымі населенымі пунктамі: Асавец, Барок, Дубілаўка, Жораўка, Ляхаўка, Песчанец 1, Песчанец 2, Слабодка, Турок, Фёдараўка[7]. 16 кастрычніка 2018 года скаваны хутар Каценін[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты) — 3039 чалавек[9], з іх 97,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія[10]; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 2692 чалавекі[11].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 студзеня 1965 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня, 13 лютага і 13 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 12 (1566).
  6. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  8. Решение Любанского районного Совета депутатов от 16 октября 2018 г. № 32 Об упразднении хутора Котенин Реченского сельсовета Любанского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.