Палеская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, якая ўключала тэрыторыю ўсходняга Палесся. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мазыр. Тэрыторыя на 1939 год — каля 26 тыс. км², насельніцтва — каля 670 тыс. чалавек.
Была створана 15 студзеня1938 года ў складзе 15 раёнаў. У 1939 г. утвораны Акцябрскі і Калінкавіцкі раёны.
На 1 студзеня 1941 года ў складзе вобласці 17 раёнаў:
20 верасня 1944 года частка тэрыторыі (Акцябрскі і Глускі раёны) перададзеная ва ўтвораную Бабруйскую вобласць. 8 студзеня1954 года ў ходзе ўзбуйнення абласцей была ліквідавана і цалкам увайшла ў Гомельскую вобласць.