За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назву[2].
№ 17 — будынак Белжылпраекта (1982, архітэктары М. Ліўшыц, М. Ягораў пры ўдзеле В. Юркіной, С. Ягоравай). Узведзены як будынак Белжылпраекта і Вылічальнага цэнтра Мінфіна БССР[3]. Цяпер у будынку акрамя інстытута размяшчаюцца інжынерны офіс Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Падчас пратэстаў 2020 года месца паміж шматпавярховымі дамамі жылёвага комплекса «Каскад» у раёне вул. Кальварыйскай і Скрыганава атрымала нефармальную назву «Плошча сцяга» (па аналогіі з плошчай Дзяржаўнага сцяга) у сувязі з вялізным БЧБ-сцягам, які доўга не маглі зняць сілавікі і супрацоўнікі камунальных служб[5]. Месца было адпаведна пазначана на карце Гугл[6].
Зноскі
↑Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня2008