Мікалай Сцяпанавіч Навумаў |
Дата нараджэння |
23 лістапада 1938(1938-11-23) (86 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Прэміі |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Навумаў.
Мікалай Сцяпанавіч Навумаў (23 лістапада 1938, г. Чырвоны Ліман, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1962 г. Працаваў у праектных арганізацыях Алма-Аты, Кішынёва. З 1973 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1980 года — у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
У Кішынёве запраектаваны Педагагічны інстытут імя Крангэ (1975), бальнічны комплекс (1976).
Асноўныя працы ў Беларусі: навучальны камбінат Міндарбуда БССР па Кальварыйскай вуліцы, 37 (1979), інжынерны корпус БМУ Мінскрадыёбуда па вул. Харкаўскай (1975); у аўтарскім калектыве: інжынерна-лабараторны корпус трэстаў Белсельгастэхнікі па вул. К. Лібкнехта (1980), рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці (1982), гандлёва-камерцыйны цэнтр (1985), універсам у мікрараёне Серабранка-9 (1984) у Мінску.
Прэміі
Літаратура