Восіп Мандэльштам нарадзіўся 2 (14 студзеня) 1891 года ў Варшаве. Паходзіў з заможнай сям’і яўрэяў-літвакоў[4]. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавай справы, купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасці. Маці, Флора Восіпаўна Вярблоўская, была музыкантам. Пазней Восіп быў ахрышчаны ў метадыскай царкве.
У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай і пераехаў у Маскву.
Апошнія гады жыцця
У маі 1937 года атрымаў дазвол выехаць з Варонежа. 5 мая1938 года паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лагероў і накіраваны па этапе ў лагер на Далёкі Усход, дзе 27 снежня памёр ад тыфу.
Рэабілітаваны па справе 1938 года ў 1956, па справе 1934 года — у 1987[5].
Месцазнаходжанне магілы невядомае.
Вершы часу Першай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі (1916—1920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Берліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмеістычнага, рацыянальнага, да іррацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцый.
З мая 1925 па кастрычнік 1930 настае перапынак у стварэнні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (руск.: «Шум времени», 1923), «Егіпецкая марка» (па-руску: «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыццёвы паэтычны зборнік «Вершы» (па-руску: «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (па-руску: «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на рускую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газеце.
У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісання вершаў. У іх дэманстратыўна парывае не толькі з савецкай рэчаіснасцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэння новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (па-руску: «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 года, на піку сваёй нянавісці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…», за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Урале. Пасля спробы самагубства пакаранне замененае на забарону пражывання ў вялікіх гарадах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасялення, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (1934—1937).
Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).
Беларусь у творчасці
Палессе і Гомель згадваюцца ў жартоўным вершы «На Моховой семейство из Полесья…», які датуецца другой паловай 1920-х гадоў[6].
↑Мандельштам, О. Э. Полное собрание сочинений и писем. В трех томах. Том первый. Стихотворения / О. Мандельштам. — Москва : Прогресс-Плеяда, 2009. — С. 347.