Гайдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гейдэльбергскі ўніверсітэт[3] (ням.: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.
Заснаванне
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння ўніверсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гайдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.
На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага ўніверсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены ўніверсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная ўніверсітэцкая пячатка, адбітак якой з’яўляецца лагатыпам універсітэта.
Факультэты
факультэт тэалогіі (кірунак: тэалогія евангелізма),
факультэт юрыспрудэнцыі,
факультэт філасофіі,
факультэт нейрабіялогіі,
факультэт эканамічных і грамадскіх навук,
факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
факультэт фізікі і астраноміі,
факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
факультэт біялагічных навук
факультэт медыцыны ў Гайдэльберг, а таксама
універсітэцкая клініка
факультэт медыцыны ў Манхайме, а таксама
універсітэцкая клініка,
Цэнтральны інстытут псіхічнага здароўя,
Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафілактычнай медыцыны.
↑Магчымыя варыянты напісання Гайдэльбергскі ўніверсітэт і Гейдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439