Літвакі як тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў з’яўляюцца носьбітамі паўночна-ўсходняга, ці літоўскага (ідыш: ליטװיש, лі́твіш), дыялекту мовы ідыш. Гэты дыялект быў гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі большай часткі сучаснай Беларусі, Літвы, Латвіі, у некаторых прылеглых раёнах сучасных Расіі і Польшчы. З часоў Рэчы Паспалітай, у сувязі з унутраным тэрытарыяльным дзяленнем польска-літоўскай дзяржавы, гэты арэал распаўсюджання паўночна-ўсходняга дыялекту ідыш у яўрэйскіх крыніцах адпаведна называецца «Літвой» (ідыш: ליטע, лі́тэ), а ягоная гістарычная сталіца і цэнтр яўрэйскай культуры ў рэгіёне, Вільнюс — «Літоўскім Іерусалімам» (ашкеназскаяарамейская ירושלים דליטא, ерушола́йім д’лі́то).
Традыцыі
Як этналінгвістычная падгрупа, яўрэі-літвакі, апроч уласнага дыялекту ідыша і адпаведнага яму вымаўлення старажытнажыяўрэйскай і арамейскіх моў(руск.) (бел., валодаюць таксама некаторымі адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай кухні і рысаў характару, якія ім прыпісваюць.
У паўночных абласцях арэалу пражывання ашкеназскіх яўрэяў (гэта значыць, у яўрэйскай Літве, гл. вышэй) хасідызм у перыяд свайго росквіту не атрымаў шырокага распаўсюджання, галоўным чынам дзякуючы ўплыву Віленскага гаона, прыхільнікаў якога ў супрацьлегласць прыхільнікам хасідызму звалі міснагдым («пратэстуючыя»). Пасля літвакамі сталі зваць усіх міснагдым (паслядоўнікаў Віленскага Гаона, праціўнікаў хасідызму), незалежна ад месца іхнага пражывання і абшчыннага паходжання.
Гісторыя
З сярэдзіны XIX ст. паслядоўнікамі Віленскага Гаона была развітая ўласная сістэма рэлігійнай адукацыі, цэнтрамі якой сталі ешывыМіра, Валожына і Панявежа, якія звалі звычайна ешывамі (ці ешыботамі) літоўскага толку ці кірунку. Ужо ў пачатку ХХ ст. філіялы гэтых навучальных устаноў пачалі з’яўляцца ў Амерыцы, а пасля разбурэння традыцыйных цэнтраў рэлігійнай адукацыі літоўскіх яўрэяў і самі ешывы былі ўзноўленыя ў ЗША (штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі) і Ізраілі (Іерусалім і Бней-Брак?!). Гэтыя ешывы аб’ядноўвае традыцыйная літоўская методыка вывучэння Торы, распрацаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.
Апрача ўласна літоўскай плыні ў артадаксальным іўдаізме, сярод літвакоў атрымалі значнае распаўсюджанне і хасідскія дынастыі спецыфічна літвацкага паходжання — Хабад(англ.) (бел. (любавіцкага і нежынскага толку) і Каралінская-Столінская, а таксама некаторыя іншыя.